У Гародні прэзентавалі мапу «Адрасы БНР»
Урад Беларускай Народнай Рэспублікі знаходзіўся ў горадзе над Нёманам у 1919 годзе. У Гародні прайшло чарговае мерапрыемства прымеркаванае да 100-годдзя БНР. У этна-краме „Цудоўня” гарадзенцаў чакала прэзентацыя мапы гарадзенскіх „Адрасоў БНР”.