![]()
Правілы жыцьця Антона Луцкевіча. 23 сакавіка 1942 году памёр Антон Луцкевіч, беларускі палітычны дзеяч, публіцыст і навуковец. Антон Луцкевіч быў ініцыятарам абвяшчэньня незалежнасьці БНР, аўтарам Трэцяй устаўной граматы і прэм’ер-міністрам БНР. Журналіст «Радыё Свабода» Дзьмітры Гурневіч сабраў некаторыя выказваньні Антона Луцкевіча, якія адлюстроўваюць яго бачаньне сьвету і канцэпцыю дзяржаўнага будаўніцтва Беларусі. Нацыянальную сьвядомасьць нельга аддзяліць ад сьвядомасьці правоў чалавека і грамадзяніна: яны гэтак цесна зьвязаны ў адно, што, калі будзіцца адна, яна неадступна будзіць і другую, — а ў той жа час, дзе няма сьвядомасьці нацыянальнай, там няма месца і для чалавечай гордасьці.