Зянона Пазьняка выдалі па-фарэрску, гіндзі і яшчэ 30 мовах сьвету

Найбольш вершаў перакладзена па-польску, па італьянску, грузінску і ўкраінску. Напярэдадні 100-годзьдзя БНР выйшла кніга перакладаў паэзіі Зянона Пазьняка «Vox Angelica», паведмаляе «Радыё Свабода». У зборніку каля 200 вершаў па-беларуску і іх пераклады на 32 мовы сьвету. Акрамя распаўсюджаных у сьвеце моваў, «Vox Angelica» ёсьць пераклады на фарэрскую, удмурцкую, крымска-татарскую, ісьляндзкую, хінду, лаціну, турэцкую і іншыя мовы. Найбольш перакладзена па-польску, па італьянску, грузінску і ўкраінску. Ніжэй зьмяшчаем некалькі вершаў па-італьянску, нямецку, украінску.