![]()
Урад Беларускай Народнай Рэспублікі знаходзіўся ў горадзе над Нёманам у 1919 годзе. У Гародні прайшло чарговае мерапрыемства прымеркаванае да 100-годдзя БНР. У этна-краме „Цудоўня” гарадзенцаў чакала прэзентацыя мапы гарадзенскіх „Адрасоў БНР”. Урад Беларускай Народнай Рэспублікі знаходзіўся ў горадзе над Нёманам у 1919 годзе, паведамляе „Радыё Рацыя”. Мапа створана гісторыкамі Андрэем Чарнякевічам і Андрэем Вашкевічам у супрацы з сайтам Hrodna. life. Прэзентавала мапу дызайнерка праекта Вольга Новік:– Мы стварылі да 100-годдзя БНР мапу, яна выключна на беларускай мове.