«У Мінску амаль што няма беларускамоўных яселек ды садкоў»
Сітуацыя дзіўная, нездаровая. Калі трохгадовая Ядзвіга пайшла ў дзіцячы садок, ёй прыйшлося нялёгка. «Мышка пад каберцам», — тлумачыла свой малюнак дзяўчынка аднагрупнікам ды выхавацелям. «Што?» — не разумелі першыя.