«Ужо празь некалькі гадоў здолелі дамагчыся Незалежнасьці Беларусі»
30 гадоў таму быў утвораны Аргкамітэт БНФ. 19 кастрычніка 1988 году ў памяшканьні тагачаснага Дому кіно (касьцёл Сьв. Сымона і Алены) быў утвораны аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту.