«Будзьма» павіншавала беларусаў з Новым годам і Калядамі
Каманда грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» павіншавала беларусаў віртуальнай паштоўкай. «Беларуская культура ёсць тым стрыжнем, які трымае нас разам, напаўняе гонарам і дае моцы для новых здзяйсненняў.