Шэрлак Холмс загаварыў па-беларуску
Зборнік апавяданняў Артура Конана Дойла «Прыгоды Шэрлака Холмса» упершыню выйшаў на беларускай мове. Кніга ўжо ёсць у Цэнтральнай кнігарні, «Акадэмкнізе» і «Кнігах і кніжачках», а неўзабаве з’явіцца і ў іншых кнігарнях, пiша «Прайдзiсвет».