![]()
Генэральная пракуратура Беларусі перанакіравала зварот праваабаронцы Алеся Бяляцкага наконт фактаў катаваньняў, ужытых да былога кандыдата ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусі Аляксея Міхалевіча, у Беларускую ваенную пракуратуру.
Гэта вынікае з адказу Генпракуратуры, які Бяляцкі атрымаў 16 сакавіка. Адказ падпісаў старшы пракурор аддзелу па наглядзе за выкананьнем заканадаўства ў войску і на транспарце С. Катрыч, паведямляе Радыё Свабода.
Тым самым орган, які пакліканы сачыць за захаваньнем законнасьці ў краіне, зьняў зь сябе непасрэдную адказнасьць за праверку выкладзеных у скарзе фактаў, — так ацаніў гэтае рашэньне праваабарончы цэнтар Вясна.
Рубрика: политика