Чаму выехаў Булгакаў?

Пішаш гісторыю? Пішы! Спяваеш? Спявай! Але як толькі ў цябе Лукашэнка на вокладцы, па табе ўдараць. Былы галоўны рэдактар часопіса Arche выездам за мяжу адрэагаваў на справу, якую вядзе Дэпартамент фінансавых расследаванняў. «Гэта быў занадта вялікі псіхалагічны ціск для мяне. Я часова вырашыў ад’ехаць», — сказаў ён. Як можна меркаваць, пытанні да Булгакава выкліканыя не ўласна часопісам, а кнігамі. А менавіта выданнямі палітычнага характару, што распаўсюджваліся ў Беларусі ў апошні час. Спецслужбы сканфіскавалі больш за 5000 асобнікаў кніг, што выйшлі пад рэдакцыяй Булгакава. Рубрика: политика