3 лістапада — 130 гадоў Якубу Коласу

Класік беларускай літаратуры нарадзіўся ў 1882 годзе пад Стоўбцамі. Пра народнага песняра, асэнсаванне ягонай творчай спадчыны, ягоную ролю ў сваім асабістым жыцьці і ў лёсе нацыі і пашану да яго з боку грамадзтва і дзяржавы гавораць найстарэйшы беларускі паэт Мікола Аўрамчык, коласазнаўца Міхась Мушынскі, аўтар аднаго з апавяданьняў пра Коласа Леанід Дранько-Майсюк і журналіст і зямляк Коласа Валеры Дранчук, піша «Народная воля». Мікола Аўрамчык: «Колас частаваў нас півам і парэчкамі» Мікола Аўрамчык упершыню ўбачыў Якуба Коласа яшчэ школьнікам да вайны, калі той прыехаў на літаратурную сустрэчу ў Бабруйск. Рубрика: культура