![]()
Даўно мне хацелася выказацца наконт маральных аспэктаў моўнай сытуацыі ў Беларусі і спрэчак вакол гэтай праблемы. І вось апошняя дыскусія на гэты конт якраз і дае мне такую нагоду.
Беларусы любяць беларускую мову
Бываючы ў Менску і іншых гарадах краіны я практычна заўсёды (за рэдкімі выключэньнямі) карыстаюся беларускай мовай. За апошнія 10-15 гадоў я НІ РАЗУ не сутыкаўся з адмоўным стаўленьнем да маёй мовы і да мяне, як да яе носьбіта. Наадварот, людзі пераважна прыязна ўспрымаюць беларускую гаворку, а многія ў адказ нават спрабуюць сказаць пару словаў на ёй.
Рубрика: общество