![]()
На канец кастрычніка запланаваны рэліз адразу двух новых дыскаў ад гурта Палац.
Музыкі прадстаўляюць музычную прыпавесць Салдат-доктар і новы студыйны альбом Кола грукатала. Між тым, на канцэрт з нагоды 20-годдзя Палацу ужо не засталося вольных месцаў. Усе квіткі на імпрэзу ў тэатры беларускай драматургіі раскупленыя за два тыдні да пачатку, паведамляе Тузін гітоў.
Апошняя студыйная праца Палацу датуецца 2003 годам. Тады выйшаў альбом Святочны, пасля якога музыкі ўзялі працяглую паўзу.
Працу мы не спынялі, проста ў нас зьмянілася стаўленне да выдання нашай музыкі і мы не імкнуліся да таго, каб усімі праўдамі і няпраўдамі запісаць песень на цэлы альбом і неадкладна яго выдаць.
Рубрика: культура