![]()
Уладам не атрымалася схаваць тое, што людзі не прыйшлі на «выбары».
Аб гэтым сайту charter97.org расказаў сябра аргкамітэту «Беларускага Руха» Вацлаў Арэшка.
- Ці заўважылі вы якую-небудзь «выбарчую» кампанію?
- На маю думку, дзяржаўнай «выбарчай» кампаніі не было. «Выбары» былі дзясятай навіною, бо для ўладаў гэта не такая ўжо важная падзея. Калі стала зразумела, што людзі не хочуць ісці на «выбары», кампанія пертварылася ў акцыю прымусу да галасавання. Таму казаць пра «выбарчую» кампанію немагчыма ні пра дзяржаўную, ні пра апазіцыйную, бо гэта была не кампанія, а нейкая пародыя ў лепшым выпадку.
Рубрика: политика
Темы:
гатовае