Чэскі рэжысэр: «Беларуская мова — гэта такая сіла!»

Чэскі кінэматарафіст Отакара Шмідт лічыць, што беларусы нечым нагадваюць чэхаў, але больш за іх узьнёслыя. І што беларускасьць і беларускую мову немагчыма вынішчыць. Отакара Шмідт (Otakaro Schmidt) — чэскі рэжысэр, сцэнарыст, актор і драматург. Паставіў сэрыю дакумэнтальных і дакумэнтальна-ігравых фільмаў, зьвязаных з хрысьціянскай тэматыкай. Здымкі для свайго апошняга фільму пра сьвятых прапаведнікаў Кірыла і Мяфодзія — стваральнікаў славянскай азбукі і царкоўнаславянскай мовы — Шмідт рабіў і ў Беларусі. Пра свае ўражаньні ад падарожжа ў Беларусь ён распавёў Чэскаму радыё (пераклад - «Радыё Свабода»). Рубрика: культура