![]()
Інтэрнэт выбары не прызнаў. Можна пабачыць сфатаграфаваныя ведамасьці зь яўкай 5-15%.
На відэа старшыня камісіі кажа пра яўку 28%. А навіна пра тое, што 7 апазыцыйных структур сказалі: выбары не адбыліся, цэлы дзень правісела на галоўнай старонцы аднаго з найбольш папулярных беларускіх парталаў.
Нехта можа сказаць: інтэрнэт не прызнаваў выбары і дагэтуль. Аднак адно — выяўляць асобныя выпадкі парушэньняў. Скардзіцца на тое, што назіральнікам не даюць лічыць галасы. І зусім іншае — калі пасьля галасаваньня ў інтэрнэце ў сапраўды масавым парадку зьяўляюцца сьведчаньні — папяровыя, фатаграфічныя ды відэа — таго, што выбараў проста не адбылося, што яўкі — не было.
Рубрика: политика