Горад, з якога вытраслі душу

Апошнім часам розныя афіцыйныя асобы ўсё часцей гавораць пра падабенства Мінска на сучасны еўрапейскі горад. Не хапае толькі брэнда, што пазнаваўся б ва ўсім свеце. Маўляў, як Парыж, які пазнаюць не толькі па Эйфелевай вежы, але і па «парыжскім сняданку» — каве з круасанамі... Пра каву з круасанамі я пачуў, гледзячы ток-шоу АНТ «Адкрыты фармат». Яго ўдзельнікі шукалі адказ на пытанне, ці ёсць у Мінска свой твар. З падтэксту вынікала — еўрапейскі. У нейкі момант вядучы нібыта з жалем паведаміў, што ў Мінску мала засталося жыхароў, якія помняць горад 1940-х гадоў. Рубрика: общество