Сёлета дзяржава дала БРСМ як ніколі шмат грошай

У 2011 годзе дзяржава зьбіраецца патраціць на падтрымку БРСМ 6.6 мільёнаў даляраў. Гэта абсалютны рэкорд за ўвесь час існаваньня арганізацыі. Паводле афіцыйных зьвестак, у Беларусі паўмільёны БРСМаўцаў і БРСМавак, паведамляе рэсурс Generation.by. Але ці зьяўляецца самая дарагая моладзевая арганізацыя краіны такой жа масавай? Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі звыкла забірае амаль увесь бюджэт моладзевай палітыкі Беларусі. У 2011 БРСМ атрымае 98% ад грошай, прызначаных беларускай моладзі. Гэта 6.6 мільёнаў даляраў. Лукашэнка хацеў, каб БРСМ выйшла на самаакупнасьць яшчэ ў 2007 годзе. Рубрика: политика