Святыя словы

Прашу шаноўных дыпламатаў: не рабіце нас, беларусаў у Польшчы, ідыётамі. «Вельмі добра, калі этнічныя беларусы маюць магчымасць вывучаць мову сваіх продкаў. Таму што мова - гэта галоўны ключ да культуры. Мова, культура, гісторыя народа — гэта нельга як-та разлучыць. Разумееце? Таму, што мова - гэта асноўнае. Калі ёсць мова — ёсць народ. Калі няма мовы — няма народа». Шаноўныя чытачы, хуткая віктарына. Хто, на вашу думку, аўтар гэтых радкоў? Можа Зянон Пазьняк — бескампрамісны змагар за незалежную Беларусь і былы лідар Беларускага народнага фронту, зараз у палітычнай эміграцыі?  Івонка Сурвіла — старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі на чужыне? А, можа, святой памяці Васіль Быкаў, якога апошняя доўгая дарога дадому таксама была назначаная пераследам лукашысцкіх апрычнікаў і горкім смакам эміграцыі. Рубрика: политика