Дабравольскі: Няўдзел у несправядлівых «выбарах» - крок да справядлівых

Ніхто не верыць, што гэтыя «выбары» нешта вырашаюць. Сёння з сайтам charter97.org падзяліўся сваімі меркаваннямі сябра палітрады АГП, грамадскі дзеяч, былы народны дэпутат СССР Аляксандр Дабравольскі. - Наколькі дзейснай была форма ўдзелу ў «выбарах», распрацаваная АГП? - Я думаю, што добрага выйсце не было ні ў кога, акрамя ўлады. І то ў стратэгічным плане яно таксама кепскае. А чаму для кожнай апазіцыйнай структуры не было добрага выйсця? Калі ўдзельнічаць у гэтых «выбарах» - гэта фактычна служыць шырмай для ўлады, падмацоўваць яе аўтарытэт у пэўнай ступені. Рубрика: политика