Дашкевіча й Лобава перавялі на "Валадарку"

Падобную інфармацыю пацьвердзілі ў турме №8, што месьціцца ў Жодзіна. Як паведамілі супрацоўнікі турмы, старшыню Маладога Фронту Зьмітра Дашкевіча й менскага каардынатара МФ Эдуарда Лобава перавялі ў СІЗА №1 ўвечары 2 сакавіка. Суд над юнакамі мусіць адбыцца цягам месяца - справа ўжо была перададзеная на вывучэньне ў суд. Маладафронтаўцаў вінавацяць у нападзе й зьбіцьці кулакамі й металічнымі абцугамі двух выпадковах мінакоў. Крымінальны кодэкс прадугледжвае за такія дзеяньні зьняволеньне на тэрмін ад 3-х да 8-мі год. Рубрика: политика