Маці Кіркевіча дамагаецца зьмены меры стрыманьня для сына

Маці зьняволенага Алеся Кіркевіча дамагаецца зьмены меры стрыманьня для сына, які знаходзіцца ў турме КДБ. Ларыса Кіркевіч, маці гарадзенскага лідэра Маладога фронту Алеся Кіркевіча пераконвае КДБ, што ў турме ў сына пачало балець сэрца, і гэта можа стаць прычынаю зьмяненьня меры ўтрыманьня пад вартаю. Раней Алесь Кіркевіч у лісьце папрасіў даслаць яму лекі ад хваробы сэрца. Адвакатка Алеся Кіркевіча падала паперы, неабходныя паперы для зьмены меры страманьня. Ларыса Кіркевіч раней перадавала сыну выпіскі з гісторыі хваробы, сама завозіла іх у СІЗА, аднак невядома, ці дайшлі дакуманты да Алеся. Рубрика: политика