Андрэй Саннiкаў: Калі Статкевіч загадвае «Жыве Беларусь!», мы павінны адказваць «Рэй!»

Ён выбітная постаць не толькі сённяшняга палітычнага жыцця, але і ўсёй нашай гісторыі. Лiдар грамадзянскай кампанii Еўрапейская Беларусь Андрэй Саннiкаў прысвяцiў апошнi пост у Фэйсбуку сапраўднаму беларускаму герою - Мiкалаю Статкевiчу. - Са святам, Мікола! З Днём вызвалення сталіцы Беларусі ад акупантаў!Мікола Статкевіч, як і большасць беларусаў, ніколі не прызнаваў фальшывы дзень незалежнасці, які узурпатар прызначыў на 3 ліпеня сабе на пацеху. Але ён, як і большасць беларусаў, шанаваў гэты дзень як дзень вызвалення Мінска ад нацысцкіх акупантаў. Паважаў і святкаваў, праводзіў акцыі пратэсту, за якія яго кідалі за краты спадкаемцы тых самых акупантаў. Сёння ён зноў у вязніцы. Яго зноў судзяць акупанты, гэтым разам не проста на зачыненым працэсе - суд адбываецца у будынку СІЗА, ачэпленым аўтазакамі і пад узмоцненнай аховай унутры. Кароткае відэа: у клетку заводзяць ваеннапалонных акупацыйнага рэжыму Лукашэнкі. Статкевіч заходзіць імгненна пазнавальным сваёй сабранасцю і накіраванасцю на барацьбу.