Раёны Беларусі сабраліся разам, каб паказаць, што нас шмат

Беларусь будзе вольнай! Раёны Беларусі сабраліся разам, каб паказаць, што нас шмат і мы працягваем змагацца за нашу незалежнасць, як і нашы продкі, паведамляе «Баста!». - Мы вiншуем усiх беларусаў з падвойным святам: Днём вызвалення Менска ад Маскоўскай акупацыi (3 лiпеня 1660 г. ) i Дзень вызвалення Менска ад фашысцкіх захопнікаў (3 лiпеня 1944 г. ). 51 раён Беларусі і 21 замежны горад прынялі ўдзел у акцыі і ўзялі сабе па літары з ужо такіх родных фраз: Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мы разам! Нас не спынiць! Не стрымаць!Мы разам! А пакуль мы разам – перамога за намi!