«Як быцццам бы вярнулася ў гады гістарычныя, васьмідзесяцігадовай даўніны»

Што піша на волю Анжаліка Борыс. Адзін з заснавальнікаў і першы старшыня Саюзу палякаў Беларусі Тадэвуш Гавін атрымаў на сваё 70-годзьдзе ліст ад Анжалікі Борыс, старшыні незарэгістраванага Саюзу палякаў Беларусі, якая цяпер знаходзіцца ў жодзінскім СІЗА. Ліст напісаны па-беларуску 24 чэрвеня. З дазволу Тадэвуша Гавіна «Радыё Свабода» прыводзіць яго цалкам. «Дзень добры, пане Тадэвушу!Вялікі дзякуй за ліст. Атрымала 22. 06. 2021 г. Пішу на беларускай мове, таму што на польскай, думаю, што ня дойдзе, хаця мае думкі, канечне, на польскай мове. Прашу прабачэньня за памылкі, вучуся пісаць. Дзякуй за словы падтрымкі. У мяне ўсё добра, наколькі гэта мажліва, галоўнае, што здаровая. У „санаторыі“, у якім знаходжуся, акліматызавалася так, як быццам бы вярнулася ў гады гістарычныя, васьмідзесяцігадовай даўніны. Але і тут таксама знаходзяцца нармальныя і пазытыўныя людзі. Усюды, дзе знаходзілася, навучала дзяўчат польскай мове, а для мяне гэта было вельмі прыемным. Так што апошнія тры месяцы я валянтэр-настаўнік.