Як прайшоў Будслаўскі фэст 2021

Падчас урачыстасці узносіліся малітвы за беларускіх патрыётаў. Зачынены храм, кавалкі абгарэлых падчас пажару крокваў і бляхі з даху, адсутнасць натоўпаў пілігрымаў з розных куткоў краіны, малітвы за развязанне грамадска-палітычныга крызісу ў Беларусі, галоўная імша на другі дзень урачыстасці без традыцыйнага гімну «Магутны Божа». Пра тое, як прайшоў Будслаўскі фэст 2021 – рэпартаж «Белсату». Каронавірус прымусіў адмяніць пешыя пілігрымкіБудслаўскі фэст ладзіцца штогод на пачатку ліпеня ў мястэчку Будслаў Мядзельскага раёну. Гэта ўрачыстасць у гонар цудатворнага абраза Маці Божае Будслаўскае. Абраз – адзін з галоўных для каталікоў Беларусі, аднак ушаноўваюць яго таксама і прадстаўнікі іншых хрысціянскіх канфесіяяў. З 1992 года адной з галоўных адметнасцяў Фэсту сталі шматлікія пілігрымы, якія прыходзяць і прыязджаюць у Будслаў з розных куткоў Беларусі й замежжа. З Менску вернікі ідуць у Будслаў цягам пяці дзён, з Берасця – 16-ць дзён. Сёлета канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі не рэкамендавала арганізацыю такіх пілігрымак у сувязі з пандэміяй каронавірусу.