Пад Беластокам на месцы «Басовішча» пройдзе фестываль Абуджаных «Тutaka»

Сёлета на легендарнай паляне зноў будзе гучаць музыка 6-7 жніўня. Два гады таму ва ўрочышчы Борык пад Грудэкам (Беласток) адбыўся трыццаты і апошні фэст музыкі маладой Беларусі «Басовішча». Але сёлета на той легендарнай паляне зноў будзе гучаць музыка — 6-7 жніўня тут пройдзе фестываль Абуджаных Тutaka. Як кажуць арганізатары — наўпроставы нашчадак Басовішча, піша novychas. by. Як гаворыцца на старонцы мерапрыемства ў Фэйсбуку:«Трыццаць гадоў таму Басы, сярод іншага, абудзілі беларусаў Падляшша, каб яны маглі з гонарам гаварыць пра сваю ідэнтычнасць і выказваць яе праз сучасную музыку і белы-чырвона-белыя колеры свабоднай Беларусі. У 2020 годзе беларусы Беларусі і дыяспары таксама масава абудзіліся, і бел-чырвона-белы сцяг стаў сімвалам абуджанай, непахіснай, творчай нацыі!Тое, што цяпер усе мы, беларусы, будуем вялікую нацыю, вартае святкавання — хаця абставіны, з аднаго боку, сумныя, а нават трагічныя. Фестываль стане нагодай адзначыць і ўшанаваць памяць гадавіны выбуху беларускай грамадскай рэвалюцыі, падчас якой рукі злачыннага рэжыму шмат разоў былі заплямленыя беларускай крывёй.