У Львове адбыўся канцэрт беларускай культурнай салідарнасьці

Мэта мерапрыемства — прыцягнуць увагу да сытуацыі, у якой апынулася Беларусь. Беларуская Рады культуры зладзіла Сцэну беларускай культурнай салідарнасьці ў межах штогадовага «Сьвята музыкі», які праходзіць у Львове. Як паведамляе тг-канал Беларускай Рады культуры, мэта — прыцягнуць увагу да сытуацыі, у якой апынулася Беларусь і яе культурныя дзеячы. На сцэну выйшлі Сяржук Доўгушаў, Аляксей Варсоба, «Разьбітае Сэрца Пацана», а таксама паэт і перакладчык Алесь Плотка. У 20 гадзінаў адбудзецца відэа-вэрсія гэтага канцэрту. Арганізатары паведамілі, што «сродкі, якія будуць атрыманыя ад гэтай трансьляцыі, пойдуць на падтрымку сям’і палітвязьня, зьвязанага са сфэрай культуры. Так сталася, што яго маці і бацька засталіся без працы і не ў змозе аплочваць паслугі адваката».