![]()
Ён загінуў 28 чэрвеня 1942 года ў гасцініцы «Масква» пры нявысветленых абставінах. 28 чэрвеня 1942 года ў гасцініцы «Масква» пры нявысветленых абставінах — упаў у лесвічны пралёт з 10 паверха — трагічна загінуў Янка Купала. Існуе тры версіі — няшчасны выпадак, самагубства, забойства. На смерць Купалы піша ў «Фэйсбуку» Ганна Севярынец:- Вечар таго дня, калі загінуў Купала — 28 чэрвеня — шматкроць і ў дэталях апісаны і мемуарыстамі, і даследчыкамі, і следчымі, з максімальнымі падрабязнасцямі, інтэрпрэтацыямі, пытаннямі, рэканструкцыямі, і ўсё адно так і няясна, што ж тады адбылося ў тым маскоўскім гатэлі. Дакументы, якія нам нешта патлумачаць, яшчэ не знойдзеныя альбо доступ да іх абмежаваны. Самы, бадай, страшны дакумент, датычны смерці Купалы, я бачыла ў архіве Пятра Глебкі. Гэта старонка з ягонага дзённіка за 28 чэрвеня. У словах там няма нічога асаблівага. Імгненная рэакцыя, разгубленасць, дзяжурныя словы. Там страшны почырк. Глебка заўсёды пісаў каліграфічна і нудна, почырк у яго вельмі нецікавы і невыразны, акуратненькі, кругленькі.