Старажытны Тураў - гэта вёска Юравічы?

Нечаканая версія пра факты са школьнага падручніка. Любы беларускі школьнік ведае, што самы старажытны горад Беларусі — Полацк, другі пасля яго — Тураў. А вось археолаг Алег Іоў сцвярджаў, што летапісны Тураў знаходзіўся на тэрыторыі аграгарадка Юравічы. Nn. by pасказвае пра яго аргументацыю. Тураў упершыню згадваецца ў летапісы пад 980 годам: «Гэты Рагвалод прыйшоў з-за мора і трымаў уладу сваю ў Полацку. А Тур трымаў уладу ў Тураве, ад яго ж і тураўцы атрымалі сваю назву». Надалей Тураў заставаўся адным з цэнтраў старажытнай Русі. Тут правіў князь Святаполк Акаянны, які — згодна з летапісам — забіў сваіх братоў Барыса і Глеба (пазней іх назвалі святымі). Тут было створана епіскапства, жыў знакаміты Кірыла Тураўскі, было створана Тураўскае Евангелле. Пасля нашэсця татара-манголаў у сярэдзіне XIII стагоддзя Тураў пачаў згасаць, цэнтрам княства стаў Пінск (нездарма ў падручніках пішуць пра Турава-Пінскае княства). Цяпер Тураў — адзін з самых маленькі гарадоў Беларусі, яго насельніцтва — 2700 чалавек.