Пісьменьніца Яўгенія Пастарнак: Я веру, што мы выйдзем на пераможны марш

Наш фінал будзе добрым і прыгожым. Што фармуе і падтрымлівае ўнутраную свабоду чалавека? Ці варта ўсё гэта таго, каб трываць нягоды? Пра гэта «Радыё Свабода» распавяла Яўгенія Пастарнак. Хто такая Яўгенія ПастарнакЯўгенія Пастарнак — дзіцячая пісьменьніца. Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў кожны дзень разам зь пісьменьнікам Андрэем Жвалеўскім вядзе ў FB дзёньнік беларускага пратэсту, зьбіраючы самыя важныя падзеі і настроі людзей. Яна кажа, што сыстэматызацыя і аналіз навінаў займае каля 3 гадзін у дзень. Сёньня гэтая хроніка таксама перакладаецца на беларускую і ангельскую мовы дзякуючы валянтэрам. «Дзёньнікі пратэсту выконваюць псыхатэрапэўтычную ролю, — ацэньвае значэньне хронік пісьменьніца. — Я лічу, што мы прайграем толькі ў тым выпадку, калі страцім веру ў перамогу. Ва ўсіх іншых выпадках мы выйграем. Таму праз гэтыя дзёньнікі я імкнуся падтрымліваць тую веру, трансьляваць іншым свой аптымістычны погляд на сьвет. Так, ёсьць падзеі, зь якіх нічога добрага ня выцягнуць. Але яны адбыліся, і мы ня можам з гэтым нічога зрабіць.