«Прыйшоў за мяжой на трыбуну, узяў з сабой бел-чырвона-белы сцяг, і сеў насупраць камеры»

Не забывайцеся пра добраахвотны абавязак заўзятара – нагадаваць свету пра Беларусь. Галоўны рэдактар tribuna. com Алег Гаруновіч выказаўся наконт бела-чырвона-белых сцягаў на трыбунах падчас спаборніцтваў:«Не ведаю, чаго беларускія тэлевізіёншчыкі мучаюцца з бела-чырвона-белымі сцягамі, бо ёсць жа досыць надзейны досвед у іх калег-іранцаў – паказваць спаборніцтвы са спазненнем на хвіліну. Рэжым аятолаў баіцца то аголеных жаночых ног, то нейкіх сымбалаў, вось там і прыдумалі, як не прапусціць “забаронку” ў эфір. А ў нас гэты бел-чырвона-белы усё мазоліць і мазоліць вочы. Хаця, ведаеце, мне падабаецца. Вось жа яны, хто супраць Лукашэнкі і хоча жыць па еўрапейскіх стандартах. Яны працягваюць партызаніць у розных гарадах, і пры гэтым тысячамі з’язджаюць за мяжу. І яшчэ лезуць з гэтым БЧБ у камеры. Вось як на Еўрабаскеце – з бел-чырвона-белым стаялі звычайныя дзяўчыны, а з чырвона-зяленым – памочніца старшыні федэрацыі баскетбола Беларусі Марыніна і супрацоўнік амбасады Лукашэнкі ў Іспаніі.