20 малавядомых фактаў пра Васіля Быкава

Пісьменнік лічыў, што права на незалежнасьць трэба адпакутаваць крывёй. Васіль Быкаў (19 чэрвеня 1924, в. Бычкі, Вушацкі раён — 22 чэрвеня 2003, в. Бараўляны, Менскі раён) быў ці ня самым чытаным беларускім пісьменьнікам як на радзіме, так і за мяжой. Па ягоных аповесьцях здымалі фільмы, ставілі спэктаклі, тэлевізійныя пастаноўкі, балет і опэру. Чалавек шчасьлівага творчага лёсу (народны пісьменьнік Беларусі, Герой Сацыялістычнай Працы, ляўрэат шматлікіх літаратурных прэмій), Быкаў у кожнай сваёй аповесьці амаль кінэматаграфічна выразна апісваў няўдачу, здраду, асуджанасьць, сьмерць. Пра сябе Быкаў казаў:«Толькі ў літаратуры я ўбачыў магчымасьць стаць гаспадаром сваіх памкненьняў, магчымасьць ажыцьцявіць уласныя ідэі, уладарыць над сабой і над сваімі героямі». У дзень памяці Васіля Быкава Свабода сабрала 20 малавядомых фактаў пра пісьменьніка і грамадзкага дзеяча. 1. Лічыў, што яму шкодзіў матчын характар 1.