![]()
Што вядома пра фігурантаў «студэнцкай справы». На працэсе па «справе студэнтаў», які праходзіць у Савецкім раённым судзе, cкончыўся допыт сьведак і вывучаюцца матэрыялы справы. За 17 чэрвеня пасьпелі вывучыць 10 тамоў, 18 чэрвеня разгледзелі ня менш, перадае «Радыё Свабода». «Матэрыялаў каля 30 тамоў, ня менш за тры дні спатрэбіцца, але тады яшчэ спрэчкі не пачнуцца. Яшчэ будзе допыт абвінавачаных», — паведаміла крыніца з суду. 10 студэнтаў, выкладчыца і выпускніца, якіх судзяць за «арганізацыю пратэставых акцый», яшчэ не давалі паказаньняў і не акрэсьлілі публічна сваю пазыцыю адносна абвінавачаньня. Вядома толькі, што сама меней адзін з падсудных прызнаў віну цалкам. Вось што прагучала ў судзе 18 чэрвеня. Пракурор пачаў зачытваць матэрыялы справы з 11-га тома. Фігуруюць тэлеграм-каналы «БДУ 97%», «МГЛУ за Свободу», «Вольный профсоюз БГУ» і «Мирный БГУИР». На іх адрас гучыць фармулёўка «канал для арганізацыі мерапрыемстваў». Фігуруюць фота і скрыншоты пра акцыі пратэсту, якія ладзілі студэнты менскіх ВНУ.