Васіль Быкаў: Трэба жыць і змагацца

Сёння — дзень народзінаў вялікага беларуса. 19 чэрвеня 1924 года нарадзіўся Васіль Быкаў - адзін з самых вядомых і выдатных беларускіх пісьменнікаў, сумленне нацыі, грамадскі і нацыянальны дзеяч, ветэран вайны. З гэтай нагоды «Новы Час» апублікаваў інтэрвью Юрася Залоскі, з вялікім беларусам, запісанае ў 1995 годзе:Гэтыя гутаркі з Васiлём Быкавым адбыліся ў траўнi–чэрвенi 1995 года. Яны былi найперш абумоўленыя часам, які перажывала Беларусь: рэферэндум аб мове, інтэграцыі з Расіяй і змене нацыянальнай сімволікі. Але гэтыя гутаркі, прысвечаныя лёсу Беларусi ды верагоднасцi выжывання беларускай нацыi i культуры, і сёння найактуальныя, — і яскрава сведчаць аб тым, што думкі і словы вялікіх людзей не спазняюцца і не знікаюць, бо існуюць і ў сваім часе, і па-над ім… «Нацыяналізм як неабходная перадумова дэмакратыі»— Падзеi, што адбываюцца цяпер у Беларусi, прадказвалiся даўно. Гучала нямала папярэджанняў у бок дэмакратычных сiлаў аб рэальнай магчымасцi наступу сiл камунiстычнага рэваншу.