Народ ужо не спыніцца

У беларусаў ёсць адметная прымаўка: паклаўшы рукі на плуг — не аглядаюцца. Гэта сутнасць нашай ментальнасці. Народ можа не спяшацца запрэгчы каня, але калі зрабіў гэта, то ўпартасці, працавітасці зацятасці хопіць, піша тэлеграм-каналу «Баста!» чытач. Мы ўзяліся ўзараць спляжанае поле беларускага этнасу, з занядбанай гісторыяй, культурай, мараллю. Поле беларускай супольнасці народа, пазбаўленага творчай і камерцыйнай ініцыятывы і грамадзянскіх свабод. Наша зямля і нашы каштоўнасці затаптаныя ботамі карнікаў — прышлых і сваіх янычараў. Цяжка. Але народ ужо паклаў рукі на плуг і не спыніцца. І не аглянецца, пакуль наша зямля не будзе падрыхтавана да ўраджаю, пра які мы ўсе дбаем для сябе, сваіх дзяцей, унукаў і ўнукаў нашых унукаў. Жыве Беларусь!