![]()
Кранальны ліст жонкі палітзняволенага. Вольга Севярынец, жонка палітыка Паўла Севярынца, якога рэжым Лукашэнкі кінуў на сем гадоў у вязніцу, напісала кранальны ліст да папы Рымскага Францішка:— Ваша Святасць, глыбокапаважаны Папа Францішак,Я б не адважылася пісаць да Вас, калі б не трагічныя падзеі, якія адбываюцца ў маёй дарагой Беларусі і ў маёй сям’і. Я звяртаюся да Вас, каб распавесці гісторыю маленькага хлопчыка Францішка і яго таты. Мы жывем у сталіцы Беларусі ў Менску. Калі мы з мужам даведаліся, што чакаем дзіця, былі дні 500-годдзя з выдання Бібліі Францішка Скарыны – першай друкаванай Бібліі на тэрыторыі Беларусі. І мы вырашылі назваць нашага хлопчыка ў гонар Скарыны і ў Ваш гонар – Францішкам. Зараз Францішку тры гады, і ўжо год ён расце без таты. Яго тата, Павел Севярынец, больш за год знаходзіцца ў беларускай турме. Павел – шчыры вернік, хрысціянін, пісьменнік, ён адзін з тых, хто аднавіў у Беларусі легендарную хрысціянскую партыю 1920-30 гадоў “Беларускую хрысціянскую дэмакратыю”.