Ксёндз: Сэнс жыцьця — у свабодзе, праўдзе, справядлівасьці

Гісторія каталіцкага сьвятара з Расонаў Вячаслава Барка. Чаму адны баяцца выказваць грамадзянскую пазыцыю, а іншыя — не? Што фармуе і падтрымлівае ўнутраную свабоду чалавека? Ці варта ўсё гэта таго, каб трываць нягоды? «Радыё Свабода» паразмаўляла з каталіцкім сьвятаром. Хто такі Вячаслаў БарокВячаслаў Барок — каталіцкі сьвятар з Расонаў. Напярэдадні і пасьля жніўня 2020 году ў сваіх сацсетках і на youtube-канале адкрыта выказваўся супраць гвалту, фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў. 21 жніўня ў Менску ўзяў удзел у ланцугу пакаяньня Акрэсціна — Курапаты «Ніколі зноў», быў разам зь людзьмі на плошчы ў Расонах, калі па ўсёй Беларусі адбываўся Марш свабоды. У сьнежні 2020 году быў асуджаны за тое, што разьмясьціў у сацсетках працу мастака Ўладзімера Цэсьлера «Стоп лукашызм». На малюнку прысутнічала выява нацысцкай свастыкі, таму суд палічыў публікацыю дэманстрацыяй нацысцкай сымболікі. Адбыў 10 сутак арышту ў віцебскім ІЧУ. Таксама ў сьнежні Сьледчы камітэт пачаў праверку зьместу youtube-канала і іншых старонак сьвятара ў сацсетках на прадмет экстрэмізму.