![]()
Сёньня Віталія Бандарэнка ў чаканьні апэляцыйнага суду. 19-гадовая Віталія Бандарэнка ў лютым вярнулася ў Беларусь з-за мяжы, каб пабачыць каханага хлопца. Але яе затрымалі. 21 траўня дзяўчыне прысудзілі 4 гады калёніі агульнага рэжыму за нібыта ўдзел у масавых беспарадках у Берасьці. Яе хлопца яшчэ ў сакавіку пакаралі 3 гадамі выхаваўчай калёніі. Гісторыя маладой пары выклікала ў Беларусі вялікі рэзананс. 19-гадовую Віталію і яе 17-гадовага хлопца Дзяніса Хазея сталі называць беларускімі Рамэа і Джульетай. 4 чэрвеня маці Віталіі Натальля пабывала на спатканьні з дачкой і расказала «Радыё Свабода» пра апошнія навіны ад яе. У камэры з актывісткай Палінай Шарэндай-Панасюк«Пра тое, што вярнулася, не шкадуе. Проста, у адрозьненьне ад першага разу (Натальля была на спатканьні з дачкой двойчы), на пачатку сустрэчы была трохі сумная. Дзесьці пачула, што ў Гомлі, у калёніі, ёй сьвеціць прафіляктычны ўлік за схільнасьць да дэструктыўных дзеяньняў, — кажа жанчына. — Але потым яна вельмі хуценька сабралася, пачала распытваць пра ўсё, што адбываецца.