![]()
За сваё жыццё Галіна Гулянкова не раз пераканалася: любому чалавеку, які ідзе супраць сумлення, гэта вяртаецца. У сакавіку Галіна Гулянкова адсядзела 20 сутак на Акрэсціна за тое, што чытала ў электрычцы кнігу Васіля Быкава. Да таго жанчына ўжо адбывала 7 сутак, а агулам за час паслявыбарчых пратэстаў яе затрымлівалі чатыры разы. Спадарыні Галіне аперавалі рак, яна назіраецца ў дактароў і пастаянна прымае лекі, піша для «Новага часу» Дзіяна Серадзюк. Але, нягледзячы на рэпрэсіі і стан здароўя, пенсіянерка (шчыра кажучы, язык не паварочваецца так называць гэтую элегантную і жыццярадасную жанчыну) працягвае насіць белае з чырвоным, ходзіць на судовыя пасяджэнні і не сумняваецца, што перамога абавязкова будзе. «З прыходам Лукашэнкі не адчула розніцы паміж савецкім ладам і дэмакратыяй»Галіна Гулянкова не пагаджаецца з тым, што пенсіянеры заўжды былі лаяльныя да Лукашэнкі. — Даволі даўно існавала пэўная група пенсіянераў, якіх не задавальняла гэтая ўлада. Проста аб’яднацца яны ніяк не маглі.