Знакаміты «Мірон» ладзіць акцыі каля Еўрапарламента

Акцыi ў Бруселі ўжо сталi традыцыйнымi. Палітычны актывіст 90-х, знакаміты Мірон (Зміцер Піменаў) амаль штотыдзень ладзіць акцыі ў Брусэлі каля Еўрапарламенту. Якія людзі прыходзяць удзельнічаць ў палітычных пікетах падтрымкі беларусаў і супраць расейскай агрэсіі, кажа racyja. com Зміцер Піменаў:– Традыцыйна ў акцыях салідарнасці з Беларуссю прымае ўдзел не так багата людзей. Але ўсё роўна, гэтыя людзі паказалі сваёй паслядоўнасцю, стабільнасцю, што яны не адмовяцца ад таго, каб падтрымліваць Беларусь. Практычна 10 – 20 чалавек цягам 15 гадоў заўсёды выходзяць на пікеты. На пікеце заўсёды прысутнічаюць здымкі вядомых палітзняволеных, такіх як Івашын ды Ашурак:– Я гэтых людзей ведаю персанальна. Я ведаю і Пушкіна, і Івашына. Я ведаю ўсіх, партрэты каго ёсць на пікетах. Я практычна ведаю гэтых людзей персанальна. Я ведаю, што гэта людзі адданыя Беларусі да апошняй кроплі сваёй крыві. Акцыя ў Бруселі ўжо стала традыцыйнай, але яе ўдзельнікі – гэта ў асноўным людзі з так званай старой плыні эміграцыі.