![]()
Гэты працэс увойдзе ў гісторыю Беларусі. 7 чэрвеня ў судзе Маскоўскага раёну Берасьця пачаўся суд над берасьцейскай актывісткай «Еўрапейскай Беларусі», маці 2 малалетніх сыноў Палінай Шарэндай-Панасюк. Рэпартаж «Радыё Свабода» з судовай залі. Жанчыну абвінавачваюць у гвалце ў дачыненьні да супрацоўнікаў міліцыі, абразе Лукашэнкі і іншых службовых асобаў. У залю трапілі ня ўсеУ суд падтрымаць Паліну прыйшлі больш за 25 чалавек. Сярод іх яе муж Андрэй Шарэнда, які з 31 траўня знаходзіцца пад хатнім арыштам, маці Паліны, родныя і знаёмыя. Аднак ня ўсе зь іх змаглі трапіць у судовую залю. «Мы хочам проста падтрымаць Палінку. Чаго ж ад гэтага «суду» мы можам чакаць? Проста хочам яе ўбачыць праз амаль паўгода, — кажа блізкая знаёмая сям’і Зоя Георгіеўна. — Яна прынцыпова нічога не прызнае, робіць усё, што лічыць патрэбным. А такіх людзей, якія хоць трохі выбіваюцца з гэтай шэрай масы, іх жа «стрыгуць наўпрост». Маці Паліны Вера Фёдараўна хвалюецца перад пачаткам суду:«Гэты суд — чыстая фармальнасьць.