Што напісаў палітвязень Сьцяпан Латыпаў у дзень пачатку суду над ім

Фрагмэнт ліста. Чытач «Радыё Свабода» падзяліўся лістом ад палітвязня Сьцяпана Латыпава, які той напісаў у дзень, калі пачаўся суд над ім і калі вязень спрабаваў забіць сябе ў судовай клетцы. Журналісты прыводзяць фрагмэнт ліста. «Думкі губляюцца і складана канцэнтравацца»- 01. 06. 2021. Не, шаноўная, гэта не цяжарны пітбуль з голкамі на сьпіне. Гэта вожык з паветраным зьмеем у маім выкананьні. Гэта ўжо 20-я, падаецца, спроба намаляваць нешта падобнае да вожыка з паветраным зьмеем. Прывітаньне! Некалькі тыдняў запар баліць адбітая ўшчэнт галава, думкі губляюцца і складана канцэнтравацца». Хто і чаму адбіў яму галаву, Сьцяпан не тлумачыць. Ліст невялікі. Далей мужчына піша ўжо пра асабістыя рэчы, зьвязаныя зь людзьмі, якія атрымалі ліст. «Я абавязкова вярнуся нават зь пекла»Ніжэй фрагмэнты ранейшых лістоў Сьцяпана Латыпава, якімі падзялілася чытачка, дзе ён піша пра кепскія ўмовы ўтрыманьня і тое, ад чаго яму цяжка. «Калі ласка, чакай мяне моцна-моцна. Тады я абавязкова вярнуся нават зь пекла, я дужы, я здолею, толькі чакай.