![]()
Гісторыя прыватнай авіякампаніі «Белэйр». Беларусы прызвычаілся, што айчынная авіяцыя — гэта выключна дзяржаўны манапаліст «Белавія». Але так было не заўсёды. У 1990-я ўзнікла адразу некалькі прыватных авіякампаній. Сярод іх — «Белэйр», піша nn. by. Наогул, у свеце ведаюць іншую кампанію з такой назвай. Гаворка пра швейцарскую кампанію Belair Airlines AG (сцісла Belair), якая ўзнікла амаль сто гадоў таму і спыніла існаванне ў 2017-м. Беларуская кампанія, што «пазычыла» іх назву, зявілася ў першы год пасля абвяшчэнне незалежнасці — у сярэдзіне 1992-га і стала першым канкурэнтам цяперашняй «Белавіі». Яе заснавальнікам стаў бізнэсмен Яўген Кузьмін. Belair, што базіравалася ў аэрапорце «Мінск-2», спецыялізавалася на чартарных рэйсах — і пасажырскіх, і грузавых. Яна мела самалёты трох тыпаў — два грузавыя Іл-76, два Ту-134 і адзін Як-40. Адметнасцю кампанія стаў бел-чырвона-белы колер самалётаў з элементамі нацыянальных узораў. Ілы выкарыстоўваліся ў аперацыях ААН у Югаславіі, дзе ў 1990-я ішла грамадзянская вайна.