![]()
Гісторыя мастачкі, якая скарыла сваёй творчасцю Амерыку. Мастак Сяргей Харэўскі распавёў onliner. by пра бурнае жыццё пяці яго беларускіх калег, якія сталі вядомымі праз свае творы, незвычайны лёс і дасягненні ў грамадскім жыцці. Фото: onliner. by Фото: onliner. by Роберт ГенінУ Роберта Геніна вельмі дзіўны і яркі лёс. Нарадзіўся гэты мастак у 1884 годзе ў вёсцы Высокае, што ў цяперашнім Клімавіцкім раёне, на Магілёўшчыне, у сямі небагатага яўрэйскага крамніка. Бацька ўсё ж здолеў выправіць сына пасля павятовай школы на вучобу ў Вільню. Але ж першыя свае 16 гадоў Роберт пражыў на Клімавіччыне. Там, у старажытнай нашай сталіцы, Роберт Генін два гады, да пачатку ХХ стагоддзя, вучыўся ў малявальнай школе акадэміка Івана Трутнева. А затым — яшчэ два гады ў Адэскім мастацкім вучылішчы. У 1902-м Роберт Генін адправіўся ў Мюнхен вучыцца ў славутай школе Антона Ашбэ, дзе ў свой час вучыліся і нашыя славутыя землякі Мсціслаў Дабужынскі і Абрам Маневіч.