Беларускі каталік з нашчадкаў вояў хана Джалаладдзіна

Светлая памяць Вітольду! У шклоўскай калоніі памёр вельмі светлы чалавек, якому, калі б не гэтае зняволенне, была наканаваная вялікая будучыня. Вітольд Ашурак. Беларускі каталік з каранямі роду з нашчадкаў вояў хана Джалаладдзіна, на якіх прыйшоўся ці не галоўны нямецкі ўдар у бітве пры Грунвальдзе. Чалавек, які ва ўзросце за 40 правёў над сабой капітальную работу па збаўленні ад шкодных звычак і ўсяго залішняга, што назапашваецца ў нас праз жыццё. Асоба, якая на пэўным этапе абрала сваёй галоўнай мэтай адбудову нацыянальнай Беларусі. І на гэтым шляху ён меў добрыя перспектывы стаць у будучым буйным палітычным гульцом і духоўным аўтарытэтам для многіх і многіх…Але за свой нацыянальны выбар ён увосень 2020-га патрапіў у зняволенне і атрымаў працяглы тэрмін пакарання. З якога яго душа сышла раней. Светлая памяць Вітольду…Андрэй Мельнікаў, «Фэйсбук»