![]()
Чым ён быў небясьпечны для ўлады, а таксама якім быў чалавекам і сябрам. Палітвязень Вітольд Ашурак, якому 18 студзеня ў Лідзкім раённым судзе прысудзілі 5 гадоў калёніі агульнага рэжыму, памёр у шклоўскай калёніі на 50-м годзе жыцьця. Пра сьмерць палітвязьня ў сацыяльных сетках пішуць таксама ягоныя паплечнікі і знаёмыя. Паведамляюць, што апошнія тыдні ад яго не было лістоў. Раней ён пісаў у лістах, што спадзяецца выйсьці на свабоду яшчэ сёлета. Паводле «Нашай Нівы», прычына смерці — спыненьне сэрца. У калёніі ў Шклове «палітычным» нашываюць жоўтыя біркі, пісаў з калёніі Ашурак. «Палітычных тут не бракуе. Так што сумаваць нагоды няма. Тым больш, што адміністрацыя выдала загад мець жоўты колер бірак на адзеньні, і таму палітычных можна адрозніць здалёк», — пісаў палітвязень. «Радыё Свабода» расказвае, чым ён быў небясьпечны для ўлады, а таксама якім быў чалавекам і сябрам. «Гэта было паказальнае судзілішча»Вітольду Ашурку было 50 гадоў. Ён жыў у невялікай Бярозаўцы, што на Лідчыне, з насельніцтвам 10 тысяч чалавек.