![]()
Разам падняцца з каленаў, разам чакаць пераменаў. Мова — мая ахова. Мова мая — мой Сьцяг. Мова мая — мой Гонар. Мова мая — мой Шлях. Мова мая — зброя. Мова — мая вайна. Мова мая — мроя. Мова — мая віна. Мова мая — шанец. Мова — стрэл ва ўпор. Мова — крывавы ружанец. Мова — дзядзька Рыгор. Мова — мая малітва. Мова мая — таўро. Мова — няспынная бітва. Бітва са злом. На злом…Мову маюпад канвоем —ў жоўты пясочак,ў расстрэльны роў. Мовапад ботам маёра. Меты на каркахмаркерам карнікаў. Меты на целахад ног мусароў…Мова мая — вызваленьнез карцара, з клеткі, са змроку, з турмы. Разампадняцца з каленаў. Разамчакаць пераменаў. Мова мая — Мы. Анатоль Івашчанка, nn. by