Як дачка менскага князя змагла стаць дацкай каралевай

Незвычайная гісторыя можа прэтэндаваць нават на ўласны фільм. Алег Дзярновіч — гісторык-медыявіст, кандыдат гістарычных навук. Даследчык гісторыі і культуры ВКЛ, гісторы Лівоніі. Як археолаг даследуе Крэва і Крэўскі замак. Сёння мы будзем весці гаворку пра даўнія часы, а дакладней, пра сярэдзіну XII ст. Здаецца, гэтая гісторыя можа прэтэндаваць нават на ўласны фільм. Разам з гісторыкам Алегам Дзярновічам onliner. by распавядае пра княжну Полацкую і Мінскую Сафію, якая змагла стаць жонкай дацкага караля і атрымаць сапраўдны статус дацкай каралевы. «Царкоўная» перадгісторыяУ 1949 годзе ва ўсходняй частцы Мінскага замчышча, паміж сённяшнім выхадам з метро «Няміга» і Свіслаччу, быў адшуканы каменны падмурак старажытнай царквы. Гэты храм пачалі будаваць у найстаражытнейшы перыяд існавання Мінскага замчышча. Найверагодней — у ХІІ ст. Храм не меў аналагаў сярод культавых пабудоў Старажытнай Русі. Ён быў узведзены з бутавага каменю, дэфіцытнага для нашага геалагічнага рэгіёна (асноўным матэрыялам для будаўніцтва храмаў на Русі тады была плінфа, тонкая абпаленая цэгла).