«Падыму бел-чырвона-белы сьцяг»

61-гадовая Лілія Яноўская можа стаць першай беларускай на Эвэрэсьце. Празь некалькі дзён 61-гадовая Лілія Яноўская зьбіраецца падняцца на найвышэйшую вяршыню сьвету Эвэрэст. Альпіністка мае з сабой беларускі і канадзкі сьцягі, але першым хоча ўзьняць бел-чырвона-белы сьцяг. Цяпер Лілія разам зь некалькімі сотнямі альпіністаў знаходзіцца ў лягеры ў Нэпале, за некалькі кілямэтраў ад вяршыні, і рыхтуецца да ўзыходжаньня. Праз спадарожнікавую сувязь Свабодзе ўдалося зьвязацца зь альпіністкай. Лілія Яноўская, 61 год. Грамадзянка Канады і Беларусі. Нарадзілася ў Івянцы, гадавалася ў Менску. Закончыла матэматычны факультэт БДУ, пазьней атрымала другую вышэйшую адукацыю ў галіне фінансавага аналізу. Замужам, мае трох дачок. У 1990-я гады сям’я эмігравала ў Канаду. Лілія пачала займацца альпінізмам пасьля нараджэньня трэцяй унучкі, ва ўзросьце 50 гадоў. Менш чым праз два гады паднялася на гару Кіліманджара ў Танзаніі. Да 2013 году Лілія здабыла найвышэйшы пік у Паўднёвай Амэрыцы, Аканкагуа ў Аргентыне (6962 м) і да 2017 году паднялася на дзесяць пікаў па ўсім сьвеце, уключаючы гару Матэрхорн у Швайцарыі (4478 м), Рэйнэр у ЗША, а таксама стратавульканы ў Мэксыцы, Эквадоры і Пэру, паведамляет svaboda.